БЕЛ Ł РУС

У Беларусі прыдумалі сырнае марожанае

9.06.2025 / 10:34

Nashaniva.com

Першае ў Беларусі сырнае марожанае хутка з’явіцца ў продажы. Яго прэзентавалі на Міжнароднай спецыялізаванай выставе «Белагра-2025», піша sb.by.

Навінку прадставіў Слуцкі сыраробчы камбінат. Прадстаўнікі прадпрыемства ўдакладнілі, што такога дэсерту пакуль у продажы няма, але ў бліжэйшыя тыдні яго можна будзе знайсці на прылаўках.

Паводле слоў вытворцаў, сырнае марожанае будзе нестандартным прадуктам, які спалучае ў сабе вяршковую тэкстуру з смакам сыру.

Спецыяліст па маркетынгу сыраробчага камбіната Таццяна Душэўская ўдакладніла, што ў пламбір дадалі сырны араматызатар. Яна адзначыла, што на смак такое марожанага, хто каштаваў, — ацанілі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула