БЕЛ Ł РУС

Палітвязень Аляксандр Лаўрэнцьеў цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю

9.06.2025 / 10:53

Nashaniva.com

Аляксандр Лаўрэнцьеў быў за кратамі больш за 3 гады. Пра яго вызваленне паведамілі гродзенскія праваабаронцы.

Аляксандр — палітычны актывіст з Гродна. У 2017 годзе ён выступаў на акцыях пратэсту, звязаных з увядзеннем «падатку на дармаедства». У 2019 годзе паставіў намёт перад адміністрацыяй Кастрычніцкага раёна Гродна, каб вырашыць жыллёвае пытанне.

У 2020 годзе правёў шэраг акцый за ўвядзенне каранціну ў Беларусі падчас пандэміі COVID-19. Вядома, што восенню 2020-га году мужчына з'ехаў у Польшчу, але потым вярнуўся і жыў у Гродне.

Мужчыну асудзілі да 3 гадоў і 4 месяцаў зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму за «абразу Лукашэнкі» і «абразу прадстаўніка ўлады».

Улетку 2024 года Аляксандру дадалі яшчэ 1 год зняволення паводле артыкула 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула