БЕЛ Ł РУС

Палітвязень Вітольд Ашурак павінен быў сёння выйсці на волю

9.06.2025 / 11:21

Nashaniva.com

Аднак ён памёр чатыры гады таму ў шклоўскай калоніі.

Першы раз Вітольда затрымалі 9 жніўня 2020 года і асудзілі на 20 сутак адміністрацыйнага арышту: на 15 — за ўдзел у мерапрыемстве і яшчэ на 5 — за непавагу да суда, бо ён не ўстаў, калі зайшоў суддзя, нагадвае «Вясна».

19 верасня 2020-га году Ашурак быў затрыманы спачатку на суткі, а праз месяц за кратамі — і паводле крымінальнай справы. Суддзя Максім Філатаў асудзіў яго да 5 гадоў калоніі за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах.

21 траўня 2021-га года Вітольд памёр у шклоўскай калоніі № 17. Афіцыйная прычына смерці — спыненне сэрца. Аднак яго сваякі сцвярджалі: да зняволення праблем са здароўем у Вітольда не было. Пасля яго смерці Следчы камітэт апублікаваў відэа, на якім палітвязень ледзь стаіць на нагах.

Яго цела перадалі з забінтаванай галавой. Справу па факце смерці не завялі дагэтуль.

Вітольд мусіў выйсці на свабоду сёння — 9 чэрвеня 2025 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула