БЕЛ Ł РУС

14-гадовы хлопчык ледзь не перавёў махлярам грошы бацькоў

9.06.2025 / 11:33

Nashaniva.com

Школьніку ў месенджары паступіў званок ад невядомага, які прадставіўся супрацоўнікам органаў.

Той мужчына заявіў, што на імя падлетка махляры аформілі крэдыты, таму ў дачыненні да яго будзе распачата крымінальная справа. А каб гэтага пазбегнуць, неабходна задэклараваць зберажэнні бацькоў, паведамляе тэлеграм-канал «Міліцыя Мінска».

 Выконваючы інструкцыі, хлопчык знайшоў дома 900 даляраў, пасля чаго накіраваўся ў банк, каб абмяняць валюту і перавесці грошы на рахунак, указаны махлярамі.

Аднак супрацоўнікі банка праявілі пільнасць, западозрылі нешта нядобрае і адмовіліся праводзіць аперацыю. Вярнуўшыся дадому, падлетак расказаў бацькам, а тыя звярнуліся ў міліцыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула