БЕЛ Ł РУС

У Магілёве проста падчас руху загарэўся трыцыкл

9.06.2025 / 14:2

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ўвечары 8 чэрвеня ў двары жылога дома на вуліцы Грышына ў Магілёве, паведамляе МНС.

Ратавальнікі выявілі электрычны трыцыкл, што гарэў адкрытым полымем. Агонь цалкам знішчыў транспартны сродак, на шчасце, абышлося без пацярпелых. 

Прычыны пажару цяпер высвятляюцца. Адной з версій з'яўляецца парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак або электраабсталявання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула