Орбан: Рускія разумеюць толькі мову сілы, але Расія — не пагроза для НАТА, бо не можа справіцца нават з Украінай
Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан не бачыць рэальнай ваеннай пагрозы з боку Расіі для краін НАТА, бо яна аказалася няздольнай дасягнуць жаданага ва Украіне. Але ў той жа ён час заявіў, што Украіна «прайграе вайну».
Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан. Фота: AP Photo / Denes Erdos
Орбан сказаў, што не баіцца пашырэння расійска-ўкраінскай вайны да глабальнай, паведамляе «Еўрапейская праўда».
«Расейцы занадта слабыя для гэтага. Яны не могуць нават перамагчы Украіну, таму яны не могуць сапраўды напасці на НАТА», — заявіў ён.
У той жа час у адказе на іншае пытанне ён заявіў, што Украіна «прайграе вайну» і што, маўляў, рэальныя перамовы аб яе спыненні будуць паміж Расіяй і ЗША.
«Ні Еўропа, ні Украіна не змогуць дамовіцца з Расіяй. Украіна — таму што прайграе вайну, а Еўропа — таму што занадта ўцягнутая ў гэта. Трэба, каб гэта было пагадненне паміж расіянамі і амерыканцамі», — сказаў прэм'ер Венгрыі ў інтэрв'ю LCI.