БЕЛ Ł РУС

У Полацкім раёне загінуў кіроўца лесавоза. У яго машыну ўляцеў прычэп, які адарваўся ад іншага аўто

9.06.2025 / 15:22

Nashaniva.com

ДТЗ адбылося 9 чэрвеня каля 11:35 на дарозе Віцебск — Полацк — мяжа Латвіі.

Падчас руху ў бок Полацка ў аўтамабіля Renault Master адчапіўся прычэп, выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з лесавозам МАЗ.

Ад удару лесавоз кінула ў кювет, аўтамабіль урэзаўся ў дрэва.

39-гадовы кіроўца загінуў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула