За здымкі на вакзале ў віцебскім СІЗА трымаюць аршанца Яўгена Бодрыкава
Супраць аршанца Яўгена Бодрыкава распачалі крымінальную справу — найверагодней, за фатаграфаванне перасоўванняў вайсковай тэхнікі, піша «Віцебская вясна».
Яўген Бодрыкаў — 27-гадовы ўраджэнец Оршы. Ён скончыў аршанскую СШ №17, быў пераможцам прадметных алімпіядаў па гісторыі: у 2014 годзе здолеў перамагчы нават на рэспубліканскай алімпіядзе. Быў узнагароджаны грашовым сертыфікатам ад імя раённага ўпраўлення адукацыі.
Пасля школы Бодрыкаў паступіў на бюджэтную форму навучання на гістфак БДУ, быў у студэнцкім актыве, добра зарэкамендаваў сябе падчас практыкі ў мінскай гімназіі №20.
У 2020 годзе хлопец быў затрыманы і збіты падчас пратэстаў у Мінску: з чэрапна-мазгавой траўмай трапіў у шпіталь. Пасля быў аштрафаваны судом Фрунзенскага раёна на 675 рублёў па ч. 1 арт. 24.23 КаАП за удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
У 2022 годзе па тым самым артыкуле суд у Оршы пакараў яго арыштам на 15 сутак за фотаздымак у сацсетках, дзе на хлопцы была майка з Пагоняй.
Чытайце таксама:
Палітвязень Вітольд Ашурак павінен быў сёння выйсці на волю
Былога міліцыянера, які вярнуўся з Кеніі і вёў блог пра Афрыку, асудзілі за «распальванне варожасці»