БЕЛ Ł РУС

У чэрвені адновіцца чыгуначнае злучэнне паміж Масквой і Пхеньянам. Гэта самы працяглы чыгуначны маршрут у свеце

9.06.2025 / 20:0

Nashaniva.com

У Расійскай чыгунцы паведамілі, што цягнікі Масква — Пхеньян зноў пачнуць хадзіць з 17 чэрвеня, а Пхеньян — Хабараўск — з 19 чэрвеня.

Чыгуначны вакзал у Пхеньяне. Фота: Wikimedia Commons

У расійскую сталіцу цягнікі з КНДР будуць курсіраваць два разы на месяц, у Хабараўск — адзін

Пхеньян—Масква з’яўляецца самым доўгім бесперасадачным чыгуначным маршрутам у свеце, адлегласць паміж сталіцамі складае больш за 10 тыс. км, а час у дарозе — восем содняў, адзначае агенцтва «Інтэрфакс».

Паездка з Хабараўска ў сталіцу КНДР на цягніку зойме крыху больш за два дні.

Пасажырскае чыгуначнае злучэнне з КНДР было прыпынена ў сувязі з COVID у 2020 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула