БЕЛ Ł РУС

У мінскай Грушаўцы каля адной з кавярняў заўважылі малпу

9.06.2025 / 21:35

Nashaniva.com

Як відаць на відэа, што з'явілася ў тыктоку, малпа рвала і ела кветкі з вазона. Жывёліна чорнага колеру з рудымі лапкамі спрытна перасоўвалася па агароджы, піша Telegraf.news.

Аўтарка відэа спыталаcя: «Хто ўжо бачыў малпу з Грушаўкі?» і паказала саму малпачку. У каментарыях некаторыя карыстальнікі здзівіліся, што такую жывёліну можна сустрэць на вуліцы ў Мінску, іншыя параўналі яе з кажаном.

@milahks_007

♬ original sound - Beetle Plex

Адна з дзяўчат напісала: «Сімпатычнай яе не назавеш, морда як у кажана». Іншыя кажуць, што спачатку таксама прынялі малпу за гэту жывёліну і нават спалохаліся.

Пазней у каментарах удакладнілі, што гэта адбылося каля кавярні «Сям’я» на праспекце Дзяржынскага, 24. 

Чытайце таксама:

Капуцын з парку дзікай прыроды стаў новай зоркай кітайскіх сацсетак

Памерла самая разумная малпа ў свеце, якая ведала больш за 300 слоў, гатавала і гуляла ў Minecraft

Малпы ніколі не змогуць надрукаваць усяго Шэкспіра

Каментары да артыкула