У жанчыны ў Германіі нарадзіўся 100-ы праўнук
У мінулую сераду ў клініцы ў Геры ў яе сям'і нарадзіўся Левін, які і стаў 100-м праўнукам. У Ніны Дзюк — восем дзяцей і 53 унукі, піша Bild.
Foto: srh_waldklinikum_gera/Instagram
86-гадовая жанчына пераехала ў Цюрынгію толькі некалькі тыдняў таму, яшчэ да канца красавіка жыла ў Казахстане.
«Я ўжо старая і патрэбна дапамога. Таму я прыехала да сваіх дачок у Германію». Разам з ёй у Цюрынгію прыехала і ўнучка Эвеліна Пенер (31) — моцна цяжарная і ўжо маці шасці дзяцей.
Левін — яе сёмае дзіця, побач з ёй муж Вілі.
У агульным доме ў Ронэбургу цяпер жывуць прабабуля Ніна, дачка Элена Райн, унучка Эвеліна з сям’ёй і новае пакаленне праўнукаў.
Ніна Дзюк радуецца: «Мы жывем у доме чатырох пакаленняў».