Выйшла кніга «Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм»
У выдавецтве «Беларусь» выйшла кніга «Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм», піша «Будзьма».
Багата ілюстраванае выданне падрыхтавана выдавецтвам «Беларусь» сумесна з Нацыянальным мастацкім музеем на аснове вялікага выставачнага праекта «Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм». Партнёр праекта — Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН.
Кніга знаёміць чытачоў з асаблівасцямі традыцыйнага беларускага касцюма канца XIX — сярэдзіны ХХ ст., яго ўнікальнымі рэгіянальнымі і лакальнымі варыянтамі з шасці этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі: Заходняе і Усходняе Палессе, Падзвінне, Падняпроўе, Панямонне, Цэнтральная Беларусь.
Выданне разлічана на гісторыкаў, этнолагаў, мастацтвазнаўцаў і шырокае кола чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй і культурай беларускага народа.
Набыць кнігу можна на сайце выдавецтва.