БЕЛ Ł РУС

Гайдукевіч параіў выкладваць у тыкток «не дупу»

10.06.2025 / 9:36

Nashaniva.com

Спецыяліст па выстаўленні геніталій даў карысныя парады ўсім сапраўдным мужчынам.

Палітык Алег Гайдукевіч раскрытыкаваў моду сярод хлопцаў на сацсеткі, догляд за сабой і няправільную стратэгію паводзін з дзяўчатамі. 

«Хлопец павінен быць мужыком. Не дупу сваю ў тыкток выкладаць, прабачце…» — заявіў Гайдукевіч, якому сур'ёзную славу прынёс пост на самай справе не з дупай. 

«Калі мужчына кожны дзень выкладае свае фатаграфіі ў Facebook, Instagram, Telegram — калі толькі гэта не яго прафесія (як у дэпутата, палітыка)… Вось я — палітык, гэта мая прафесія, — патлумачыў Гайдукевіч сваю актыўнасць і тое, што ён выкладае ў сеціве.

«Калі мужык глядзіцца ў люстэрка па 30 хвілін, намазваецца гэтымі крэмамі, зморшчынкі свае разглядае — яму там 35 гадоў, а ён: «Зморшчынка, Божа мой!» — дык гэта не мужык, гэта лайно», — перакананы ён. 

Дзяўчатам ён раіць бегчы ад такіх хлапцоў, а самім хлапцам — заняцца спортам, ісці «ў армію, у МУС служыць».

«А не тыктокі гэтыя здымаць бясконца. Гэта ж інтэлектуальна, значыць, горш робіцца, замяняецца…

Мужыкі ж маладыя, хлопцы… Ім ужо дзяўчына не патрэбна, сэкс не патрэбны, нічога не трэба. Ён сядзіць, паглядзеў парнушку, запісаў тыкток, палічыў лайкі. Паглядзеў: 10 дзяўчат паставілі лайк — усё, можна спакойна жыць. То бок яму нічога не трэба — ні спатканняў, ні сустрэч. Вось, дзяўчаты, бяжыце ад такіх», — засцерагае Гайдукевіч.

Самому палітыку сапраўдную славу прынеслі менавіта сацсеткі. 

У сваім канале спойлер у прэзідэнты Алег Гайдукевіч апублікаваў дыкпік: у стужцы, якая ў асноўным складалася з рэпостаў лукашысцкай прапаганды, было апублікаванае фота эрэгаванага чэлеса. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула