БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка пра «Беларусьфільм»: Няхай ствараюць, прадаюць і жывуць, не — да пабачэння

10.06.2025 / 10:43

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання кінастудыі выказаўся наконт магчымасці чарговай фінансавай падтрымкі «Беларусьфільма», піша БелТА.

«Няхай ствараюць, прадаюць і жывуць. Не — да пабачэння. Колькі можна дапамагаць? Яны ж фактычна вісяць на плячах дзяржавы. А за што даваць грошы?» — адзначыў ён.

Кажучы пра вытворчасць фільмаў, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: «Сучасна павінна быць. Пэўная дынаміка патрэбна».

Лукашэнку таксама праінфармавалі пра рэалізацыю тэлевізійных праектаў на плошчах «Беларусьфільма». Белтэлерадыёкампанія тут здымае шэраг папулярных перадач.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула