БЕЛ Ł РУС

Выходзіць галівудскі баявік, дзе паказваюць Беларусь

10.06.2025 / 11:6

Nashaniva.com

Новы амерыканскі баявік «Кіраўнікі дзяржаў» (Heads of State) 2 ліпеня выпускае Amazon Prime. У анонсе фільма пра замову супраць сусветных лідараў мільгае Беларусь — з беларускімі вайскоўцамі, сабакамі і калючым дротам. 

Кадр з фільма

Сюжэт складаецца з таго, што борт №1 ЗША, у якім ляцяць прэзідэнт ЗША і прэм'ер Брытаніі, збіваюць недзе над «варожай тэрыторыяй». 

Выглядае, што гэта «варожая тэрыторыя» — Беларусь. На кадрах (1:36 хвіліна) бачна, як героі хаваюцца ў грузавіку з авечкамі. На ГАЗ — беларускі нумар «8294 СД-3», а да машыны ідзе вайсковец з чырвона-зялёным сцягам на форме. 

Вакол бачны калючы дрот і бетонныя блокі, бронетэхніка, вайсковец з сабакам — падобна да кантрольна-прапускнога пункта.

«Кіраўнікі дзяржаў» — гэта экшн-камедыйны фільм, зняты расійскім рэжысёрам Іллёй Найшулерам, вядомым па фільмах «Хардкор» і «Ніхто».

Выхад фільма запланаваны на 2 ліпеня 2025 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула