БЕЛ Ł РУС

У Варшаве пройдзе канферэнцыя пра будучыню дэмакратычнай Беларусі

10.06.2025 / 14:6

Nashaniva.com

15 чэрвеня 2025 года ў Варшаве адбудзецца канферэнцыя пра будучыню Беларусі ў кантэксце глабальных пераўтварэнняў — канферэнцыя Reshape 2025.

Мерапрыемства збярэ каля 150 прадстаўнікоў з розных сфер — грамадска-палітычнай, сацыяльнага прадпрымальніцтва і журналістыкі — каб абмеркаваць сучасны стан і перспектывы развіцця дэмакратычнай Беларусі.

Канферэнцыя пройдзе з 12:00 да 17:00 па адрасе Warsaw, ul. Nowogrodzka 84/86. Удзел бясплатны, аднак патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя.

Арганізатары заклікаюць не прапусціць магчымасць «пераасэнсаваць нядаўняе мінулае, абмеркаваць цяперашнія выклікі і разам уявіць, якой можа стаць Беларусь у наступныя гады».

Больш падрабязна пра канферэнцыю — на старонках у Instagram і Telegram.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула