БЕЛ Ł РУС

Расіяне выразалі на целе ўкраінскага палоннага словы «Слава Расіі»

10.06.2025 / 14:47

Nashaniva.com

У сеціве з'явілася фота вызваленага ўкраінскага ваеннапалоннага, на целе якога расіяне выразалі надпіс «Слава Расіі».

Намеснік кіраўніка Каардынацыйнага штаба Андрэй Юсаў пацвердзіў сапраўднасць фота і сказаў, што яго падчас агляду абаронцы зрабіў доктар, які не вытрымаў убачанага, піша УНІАН.

«На жаль, гэта — сапраўднае фота. Гэта з аднаго з папярэдніх абменаў. Доктар падчас агляду ў адным з рэгіянальных цэнтраў, дзе хлопцы праходзяць рэабілітацыю, проста не вытрымаў, сфатаграфаваў гэта і выклаў у сетку. Гэта — сведчанне таго, праз што праходзяць у палоне нашы абаронцы», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула