БЕЛ Ł РУС

Карупцыйная справа на Мазырскім НПЗ. Што вядома?

10.06.2025 / 14:59

Nashaniva.com

Месяц таму адбыліся затрыманні топ-менеджараў Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода, але ніякай афіцыйнай інфармацыі пра гэта так і не з'явілася. «Флагшток» даведаўся з крыніцаў, звязаных з заводам, што вядома пра сітуацыю на гэты момант.

Па звестках крыніцы, некалькіх затрыманых адпусцілі. Сярод іх — начальнік юрыдычнай службы Ігар Драгель. На прадпрыемстве першапачаткова меркавалі, што «ён выкруціцца» — так і адбылося. Цяпер Драгель праходзіць па карупцыйнай справе як сведка і працуе як і раней.

Таксама сталі вядомыя прозвішчы яшчэ некалькіх затрыманых на НПЗ. Акрамя дырэктара дырэкцыі па рэканструкцыі і развіцці Аляксандра Гуда была ўзятая пад варту і яго жонка. Яе прозвішча назваў «Рабочы рух»: эканаміст Наталля Мішкова.

Яшчэ адзін затрыманы — намеснік генеральнага дырэктара па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні Сяргей Трунін.

Акрамя таго, паводле звестак «Рабочага руху», сілавікі затрымлівалі і некалькіх былых топ-менеджараў завода. Гэта экс-намеснік генеральнага дырэктара па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні Максім Дворак і былы галоўны інжынер прадпрыемства Сяргей Тукач.

Цікава, што самая вышэйшая службовая асоба з ліку затрыманых — цяперашні галоўны інжынер Сяргей Грамовіч — па-ранейшаму значыцца на сайце на гэтай пасадзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула