Зніклі крыжы на могілках у Гудагаі
На каталіцкіх могілках каля санктуарыя ў Гудагаі ў Астравецкім раёне выявілі знікненне некалькіх металічных крыжоў, піша Katolik.life.
Пра знікненне крыжоў 9 чэрвеня паведаміла парафія і запрасіла мясцовых вернікаў наведаць магілы сваіх блізкіх, каб пераканацца ў іх захаванасці:
«Калі выявіце адсутнасць крыжа або іншыя змены, ці валодаеце важнай інфармацыяй, неадкладна паведаміце ў міліцыю».
У парафіі заклікалі разам паклапаціцца пра захаванне святасці могілак і ўшанаванне памяці продкаў:
«Молімся, каб Божая ласка напоўніла нашы сэрцы спакоем і сілай для захавання святых месцаў нашай супольнасці».
Міліцыя рэгіёна пакуль нічога не паведамляла пра здарэнне, але, верагодна, крыжы скралі «металісты».
Гэта з'ява, на жаль, распаўсюджаная — падобным вандалізмам займаюцца людзі, якія адломваюць крыжы з помнікаў і здаюць іх за грошы як каляровы метал.
Чытайце таксама:
У Жлобіне ставяць відэакамеры на прыпынках, каб лавіць вандалаў
У Жыровіцах дашчэнту разбіраюць барочную царкву XVIII стагоддзя
Каля Чырвонага касцёла ў Мінску быў здзейснены акт вандалізму