БЕЛ Ł РУС

Telegram: Мы ніколі не раскрывалі прыватныя паведамленні трэцім асобам

10.06.2025 / 17:24

Nashaniva.com

У кампаніі пракаментавалі Бі-бі-сі расследаванне «Важных историй». Выданне заяўляе, што за серверы Telegram адказваюць спецыялісты, якія абслугоўваюць, у тым ліку, комплексы ФСБ.

Telegram, як глабальная кампанія, «мае кантракты з дзясяткамі розных пастаўшчыкоў паслуг па ўсім свеце», заявілі ў кампаніі.

У месенджары запэўнілі, што ніводзін з пастаўшчыкоў не мае доступу да даных Telegram або канфідэнцыйнай інфраструктуры.

«Усе серверы Telegram належаць Telegram і абслугоўваюцца супрацоўнікамі Telegram», — гаворыцца ў заяве кампаніі.

Там таксама дадалі, што месенджар «ніколі не раскрываў прыватныя паведамленні трэцім асобам, а ягонае шыфраванне ніколі не было ўзламана».

Чытайце таксама:

У каго кантроль над данымі карыстальнікаў Telegram? Новае расследаванне

Дураў: За 12 гадоў Telegram ні разу не раскрыў ніводнага байта асабістых паведамленняў

Telegram заблакаваў расійскі інсайдарскі канал з мільёнам падпісчыкаў па патрабаванні расійскіх уладаў

Telegram пачне паказваць краіну, у якой зарэгістраваны акаўнт, і дату яго рэгістрацыі. Ці можа гэта быць небяспечным?

Каментары да артыкула