У Мінску сутыкнуліся чатыры аўтамабілі
Паблізу дома №73 па вуліцы Карла Лібкнехта адбылося ДТЗ з удзелам чатырох аўтамабіляў, паведамляе ДАІ.
На месцы працуюць супрацоўнікі аддзела ДАІ Маскоўскага РУУС Мінска і следча-аператыўная група.
Як высветлілася, 75-гадовы кіроўца Toyota не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго здзейсніў наезд на аўтамабілі, што стаялі каля краю праезнай часткі. Мужчыну стала дрэнна падчас руху, ён памёр на месцы здарэння.