БЕЛ Ł РУС

У Пастаўскім раёне мужчына забіў сабаку: завялі крымінальную справу

11.06.2025 / 14:45

Nashaniva.com

Вясной у адзін з двароў вёскі Лучай прыбіўся сабака.

 Увечары 25 мая 51-гадовы мужчына ў стане алкагольнага ап'янення стаў лавіць сабаку, піша СК.

Не здолеўшы злавіць жывёлу самастойна, ён падманным шляхам папрасіў дзяцей надзець вяроўку на шыю сабакі, нібыта каб адвесці яе да сябе дадому.

Дзеці выканалі просьбу, аднак убачыўшы, як мужчына груба цягне іх чацвераногага сябра, пабеглі дадому і распавялі бацькам аб тым, што адбылося. У гэты час агрэсар завёў сабаку за дом і расправіўся з ёй. Суседзі звярнуліся ў міліцыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула