Выпадак пад Полацкам: брат страляў у сястру з «рэмінгтана» 1889 года
У Полацкі РАУС звярнулася жыхарка вёскі Бабынічы. Яна расказала, што паскандаліла з родным братам, які стрэліў з абрэза ў яе напрамку.
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі мужчыну, а потым знайшлі на дрэве абрэз.
Знаходку накіравалі ва ўпраўленне Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Віцебскай вобласці на балістычную экспертызу.
Судовы эксперт устанавіў, што гэта, выраблены саматужным спосабам з двухствольнага ружжа 12-га калібра мадэлі «1889 года» вытворчасці фірмы «Remington» шляхам унясення змен, выкананых саматужным чынам. Нягледзячы на свой амаль паўтаравекавы ўзрост, абрэз прыдатны для стральбы паляўнічымі патронамі 12-га калібра.