БЕЛ Ł РУС

Мінздароўя баіцца, што пакістанцы прывязуць у Беларусь ліхаманкі Крым-Конга і Чыкунгунья

11.06.2025 / 15:16

Nashaniva.com

Унутраныя дакументы, што аказаліся ў распараджэнні «Белпола», сведчаць аб тым, што Міністэрства аховы здароўя афіцыйна праінфармавала адміністрацыю Лукашэнкі аб рызыках і праблемах, звязаных з прыцягненнем працоўных мігрантаў з Пакістана.

У прыватнасці, намеснік міністра аховы здароўя, галоўны дзяржаўны санітарны доктар Беларусі С. Нячай накіраваў у Адміністрацыю аналітычную запіску, у якой пералічаны высокія эпідэміялагічныя рызыкі у сувязі з планаваным масавым уездам грамадзян Пакістана ў нашу краіну.

Згодна з заключэннем, існуе верагоднасць завозу на тэрыторыю Беларусі наступных захворванняў:

У якасці прэвентыўных мераў Мінздароўя прапануе абавязковае правядзенне лабараторных даследаванняў і вакцынацыі мігрантаў за кошт дзяржаўнага бюджэту, што прадугледжана ў межах указа Лукашэнкі ад 21 мая 2025 года № 202 «Аб павышэнні ролі наймальнікаў у сферы знешняй працоўнай міграцыі».

@belarusnovosti2 Лукашенко придумал темку, которая влетит в копеечку #минск #пакистанцы #минскновости #минскбеларусь #беларусьновости #новостибеларуси ♬ Mysterious and sad BGM(1120058) - S and N

«Белпол» зазначае, што медыцынскі агляд і вакцынацыя аднаго працоўнага мігранта абыдзецца бюджэту ў 460 рублёў. Такім чынам, пры прыцягненні заяўленай колькасці мігрантаў (150 000 чалавек), сукупныя дзяржаўныя выдаткі складуць 69 мільёнаў рублёў.

Да гэтай сумы неабходна яшчэ дадаць 300 тысяч рублёў для закупкі вакцыны супраць адру ў Расійскай Федэрацыі.

Нагадаем. што раней Лукашэнка казаў пра планы запрасіць у Беларусь да 150 тысяч мігрантаў з Пакістана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула