БЕЛ Ł РУС

Пад Смалявічамі двое школьнікаў забаўляліся, кладучы цагліну на рэйкі. Да іх прыйшла міліцыя

11.06.2025 / 15:50

Nashaniva.com

10 чэрвеня на ўчастку чыгункі паміж Смалявічамі і прыпынкам Чырвоны Сцяг два хлопчыкі ўзросту 11 і 12 гадоў паклалі цагліну на рэйкі. Яны растлумачылі, што хацелі даведацца, што здарыцца, калі цягнік наедзе на чужародны прадмет.

Пасля здарэння супрацоўнікі міліцыі наведалі аднаго з падлеткаў дома і правялі прафілактычную размову з ім і яго бацькамі.

Таксама ў смалявіцкай школе №5 адбыліся сустрэчы з вучнямі, якія знаходзяцца на прафілактычным уліку.

У Доме культуры школьнікам паказалі навучальныя відэаролікі. Супрацоўніца міліцыі Таццяна Субач нагадала правілы паводзін на чыгунцы, расказала пра небяспеку зачэпінгу і змяшчэння розных прадметаў на рэйкі, а таксама пра адказнасць за такія ўчынкі.

Чытайце таксама:

16-гадовы падлетак пракаціўся на цягніку, зачапіўшыся за яго ззаду

Пасажыры беларускага цягніка самі прыбралі бярозу, што ўпала на рэйкі ФОТА

У Беларусі закрываюць для пасажыраў 30-кіламетровую чыгуначную лінію. Па ёй яшчэ ходзіць незвычайны цягнік

Каментары да артыкула