БЕЛ Ł РУС

У Мінску на пераходзе насмерць збілі пешахода

11.06.2025 / 22:58

Nashaniva.com

Трагедыя здарылася 11 чэрвеня прыкладна ў 19:50 на вуліцы Ландара каля дома №28, паведаміла ГУУС Мінскага гарвыканкама.

44-гадовы кіроўца аўтамабіля Volkswagen не саступіў дарогу і наехаў на 69-гадовага мужчыну, які пераходзіў праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.

У выніку атрыманых траўмаў пешаход памёр на месцы здарэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула