БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Сербіі пахваліўся, што не падпісаў дэкларацыю саміту ў Адэсе і «не здрадзіў» Расіі

12.06.2025 / 7:26

Nashaniva.com

Аляксандр Вучыч заявіў, што не падпісваў дэкларацыю саміту «Украіна — Паўднёва-Усходняя Еўропа» ў Адэсе і гэтым «не здрадзіў Расіі». Гэта ён сказаў журналістам па выніках саміту, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Аляксандр Вучыч. Фота: AP Photo / Darko Vojinovic

Вучыч заявіў, што сваім візітам у Адэсу не здрадзіў Расіі, як сцвярджаюць некаторыя сербскія СМІ, і, па яго словах, «зноў адзіны, хто не прыняў дэкларацыю» саміту ў Адэсе.

«У адрозненне ад іх (верагодна, іншых удзельнікаў саміту), якія гатовыя прыняць усё, што накіравана супраць Расіі, усё, што могуць», — сказаў Вучыч.

Ён дадаў, што Сербія абараняе інтарэсы міжнароднага публічнага права, заўсёды кіруючыся ўласнымі інтарэсамі.

«Я ганаруся палітыкай Сербіі, нашай незалежнасцю, нашай аўтаноміяй, і мы будзем працягваць так рабіць», — падкрэсліў сербскі прэзідэнт.

Апублікаваная на сайце Офіса прэзідэнта Украіны дэкларацыя пацвярджае, што Вучыч — адзіны ўдзельнік саміту «Украіна — Паўднёва-Усходняя Еўропа», які яе не падпісаў.

У дакуменце, між іншым, «найрашучым чынам» асуджаецца вайна Расіі супраць Украіны і заклікаецца міжнародная супольнасць «захоўваць і надалей узмацняць санкцыі супраць Расійскай Федэрацыі».

Удзельнікі саміту таксама пацвердзілі еўраатлантычныя памкненні Украіны і дзяржаў рэгіёна.

Для Аляксандра Вучыча гэта быў першы візіт ва Украіну.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула