БЕЛ Ł РУС

У Слуцку злодзея вылічылі па адбітку пальца

12.06.2025 / 9:55

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў адным з нарыхтоўчых пунктаў.

Фота: Дзяржкамітэт судовых экспертыз

Гаспадар, прыйшоўшы на працу, пабачыў разбітае акно. Таксама ён заўважыў, што шуфляда стала была выцягнута, а з яе знікла больш за 600 рублёў. На момант сыходу з працы напярэдадні ўвечары грошы знаходзіліся на месцы.

На месца здарэння выбыла следча-аператыўная група з удзелам спецыяліста сектара крыміналістычных экспертыз экспертна-крыміналістычнага аддзела Слуцкага міжраённага аддзела Дзяржкамітэта судовых экспертыз.

Агледзеўшы месца здарэння, эксперт на аконнай раме з разбітым шклом выявіў след пальца рукі, які быў накіраваны для правядзення праверкі.

Выявілася, што след належыць 50-гадоваму мясцоваму жыхару. Яго затрымалі, і ён прызнаўся, што выкрадзеныя грошы патраціў на набыццё спіртнога і прадуктаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула