БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка патлумачыў, чаму лётае на верталёце па краіне, а не ездзіць на машыне

12.06.2025 / 14:6

Nashaniva.com

Лукашэнка сёння на нарадзе з кіраўніцтвам Адміністрацыі расказаў, што кожны дзень падпісвае дзве-тры камандзіроўкі для высокіх службовых асоб. 

Ён таксама адзначыў, што цяпер шукаюць сродкі, каб павысіць заробкі чыноўнікам. Паводле яго слоў, варта падлічыць, колькі траціцца на камандзіроўкі.

«Падлічыце, колькі мы растрацілі. У нас з-за прэзідэнта, калі прэзідэнт кудысьці, вось у Бярозу, куды там заўтра плануецца? Тут іх цэлая кавалькада. Я прызямляюся на верталёце.

Чаму на верталёце? Я вам павінен сказаць, адна з прычын — што гэта значна танней, чым картэж прэзідэнта, нават калі там бяспека і іншае, я лётаю на верталёце.

І вось калі я пагляджу, там столькі аўтамабіляў вакол гэтага пункта, як кажа служба бяспекі, на пункце прэзідэнта, там вакол гэтага пункта яблыку ўпасці няма дзе. Хлопцы, мы абнаглелі да крайнасці. Такога ў дзевяностых гадах не было. І справа не толькі ў тым, што мы былі бяднейшыя, так, былі бяднейшыя. Давайце з нябёс будзем апускацца на зямлю, бо мы навідавоку, на нас глядзяць больш, чым на каго-небудзь. Таму прыводзьце ў парадак, не зважаючы ні на асобы, калі яны не разумеюць, ні на рангі», — расказаў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула