БЕЛ Ł РУС

Купалаўскі тэатр пакажа спектаклі па-за сцэнай

12.06.2025 / 14:28

Nashaniva.com

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы пакажа свае спектаклі па-за звыклай сцэнай, пішуць Мінск-навіны.

Фота: Мінск-навіны

У Доме літаратараў сёння, 12 чэрвеня, адбудзецца святкаванне 100-годдзя прысваення Янку Купалу звання народнага паэта Беларусі, і а 17:00 будзе паказаны ўрывак са спектакля «Паўлінка».

13 чэрвеня — у Лошыцкім парку (спектакль «Двор майго дзяцінства» а 19:00).

14 чэрвеня — на вул. Ракаўская, 25 («Двор майго дзяцінства» а 17:00).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула