БЕЛ Ł РУС

Хітры беларус выехаў на сваёй машыне ў Польшчу, купіў там такую ж і паспрабаваў вярнуцца ў Беларусь

12.06.2025 / 15:5

Nashaniva.com

Мужчына вяртаўся з Польшчы праз пункт пропуску «Брэст». Тут брэсцкія мытнікі выявілі неадпаведнасць звестак аб транспартным сродку, паведамляе Мытны камітэт.

Фота: Мытны камітэт

Так, апошнія шэсць лічбаў ідэнтыфікацыйнага нумара кузава аўтамабіля адрозніваліся ад указаных у пасведчанні аб рэгістрацыі.

Мытная экспертыза паказала, што нумар на кузаў не падвяргаўся зменам. Таксама ўстаноўлена, што звесткі аб выпуску аўтамабіля ў свабодны абарот на тэрыторыі ЕАЭС і яго рэгістрацыі ў ДАІ Беларусі адсутнічаюць.

Як высветлілася, беларус выехаў за мяжу на сваёй машыне — чорнай Audi A4, там жа ён набыў такое ж аўто сіняга колеру. Мужчына меў намер бяспошлінна ўвезці «двайніка», выкарыстоўваючы рэгістрацыйныя знакі і пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі на вывезены аўтамабіль.

Распачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч. 2 арт. 15.1 КаАП Рэспублікі Беларусь. Санкцыя артыкула прадугледжвае накладанне штрафу да 30 базавых велічынь (1260 рублёў) з магчымай канфіскацыяй транспартнага сродку.

Аўтамабіль 2000 года выпуску коштам 25,5 тысячы рублёў канфіскаваны да рашэння суда.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула