Усе 242 чалавекі на борце Air India загінулі
Усе 242 пасажыры, мяркуецца, загінулі ў выніку крушэння самалёта Air India недалёка ад аэрапорта Ахмедабада, піша выданне News18.
Фота: Ajit Solanki / AP
На борце знаходзіліся 169 індыйцаў, 53 грамадзяніны Вялікабрытаніі, 7 партугальцаў і адзін канадзец.
Паводле інфармацыі Reuters са спасылкай на паліцыю, больш за 100 цел загінулых ужо даставілі ў бальніцу. Афіцыйна ўлады Індыі пра колькасць ахвяр пакуль не паведамлялі.