БЕЛ Ł РУС

У Маскве знайшлі 69-гадовага беларуса, які быў у рабстве ў «працоўным доме»

13.06.2025 / 8:0

Nashaniva.com

Пажылы гамяльчук стаў бяздомным у Маскве пасля таго, як у яго здарыўся інсульт.

Скрыншот відэа ў тыктоку

Валанцёр расійскага дабрачыннага фонду «Мамы свету» (гэты фонд існуе з 2016 года, першапачаткова дапамагаў бяздомным, але пасля пачатку вайны дапамагае і расійскім салдатам) расказаў у тыктоку пра бяздомнага гамельчука Аляксандра, які звярнуўся па дапамогу.

Мужчына сталага ўзросту на відэа вельмі дрэнна размаўляе — кожнае слова даецца яму цяжка.

Завуць беларуса Аляксандр Катляроў, яму 69 гадоў. У Расію ён прыехаў працаваць, але трапіў у рабства. Ён прамаўляе: «працоўны дом».

«Працоўнымі дамамі» ў Расіі праваабаронцы называюць нелегальныя ўстановы ці дамы, у якіх людзей утрымліваюць і прымушаюць працаваць бясплатна ці за ежу, пад пагрозай гвалту, ізаляцыі і даўгоў.

Людзей туды завабліваюць фразамі: «дапаможам з працай», «прытулім», «дамо дах і ежу». У іх забіраюць дакументы, тэлефоны, абмяжоўваюць свабоду. Прымушаюць працаваць на будоўлі, у сельскай гаспадарцы, збіраць металалом, жабраваць, прыбіраць і рабіць шмат чаго іншага.

Аляксандру плацілі ўсяго па 50 расійскіх рублёў за дзень працы (гэта менш за два беларускія рублі). Яму пашанцавала — бо на руках застаўся хаця б пашпарт.

Мужчына сцвярджае, што ў Гомелі ў яго ёсць сваякі. У выніку расійскія валанцёры набылі Аляксандру новае адзенне і ежу ў дарогу, пасадзілі на цягнік у Беларусь.

@serega_volonter Я волонтер команды "Мамы Мира" Бездомный Александр с Беларусии. Приехал в Москву работать. Попал в рабочий дом (рабство) платили 50 рублей РФ в день. Случился инсульт. Выбросили на улицу. Обратился к нам за помощью. Мы приодели Сашу. Купили ему билет. Проводили его до Белорусского вокзала. И посадили в поезд. Спасибо отдельно нашим волонтёрам Татьяне и Марине. Спасибо всем друзьям, кто помогает нам помогать #бездомные #волонтер #мамымирасбогомсила #мамымирапомогают #мамымира #добро #социальныйролик #беларусь ♬ оригинальный звук - МАМЫ МИРА!

Відэа за дзень набрала ў тыктоку 1,4 мільёна праглядаў, а таксама каля 44 тысяч лайкаў. Беларусы ў каментарах пыталі, чым можна дапамагчы Аляксандру.

А нехта дзяліўся падобнага драматычнымі гісторыямі.

«Я родам з Магілёўскай вобласці. У мяне бацька знік без вестак, калі з'ехаў на заробкі ў Маскву. Яго таксама Саша клічуць. Мінула ўжо 16 гадоў. Мы нічога не ведаем аб яго лёсе».

«Былога мужа ромы звезлі з Гомельскай вобласці ў Маскву, лічыўся без вестак зніклым. Дачка знайшла праз тры месяцы ў Бірулёве, смецце перабіраў. Выцягнула бацьку і яшчэ трох беларусаў дапамагла міліцыі знайсці».

«У мяне стрыечны брат з Беларусі быў таксама ў рабстве ў Маскве, уцёк, ішоў пешшу, потым людзі дапамаглі дабрацца. Але, на жаль, праз месяц пасля гэтага памёр, яму было 35 гадоў…»

Чытайце таксама:

Беларус трапіў у рабства ў Дагестане. Калі ўцёк, трапіў на вайну — а цяпер ва ўкраінскі палон

«Мяне купілі за $680». Беларусы расказалі, як трапілі ў рабства ў Расіі

У Падмаскоўі жанчына трымала ў рабстве шасцярых беларусаў

Вызваленая беларуска расказала, як апынулася ў працоўным рабстве ў М'янме і што там рабіла

Каментары да артыкула