БЕЛ Ł РУС

Пытанне аб літоўскіх нацыянальных санкцыях супраць Беларусі і Расіі разгледзяць на наступным тыдні

12.06.2025 / 17:46

Nashaniva.com

Літоўскі Сейм 12 чэрвеня вырашыў не разглядаць пытанне ўвядзення нацыянальных эканамічных санкцый супраць Расіі і Беларусі. Аднак, на думку міністра замежных спраў Кястуціса Будрыса, гэта, хутчэй за ўсё, адбылося з-за тэхнічных прычын, а сам законапраект будзе прадстаўлены на разгляд на наступным пленарным пасяджэнні, піша Delfi.lt.

Будынак Сейма Літвы ў Вільні. Фота: Wikimedia Commons

Згодна з прапанаванымі зменамі, урад Літвы мог бы складаць спісы асоб і кампаній з Расіі і Беларусі, да якіх будуць прымяняцца санкцыі — напрыклад, замарожванне маёмасці ці абмежаванні ў пэўных сектарах. Гэта будзе тычыцца тых, хто падтрымлівае вайну супраць Украіны ці ўдзельнічае ў рэпрэсіях супраць грамадзянскай супольнасці. У законе прадугледжаныя выключэнні, калі сродкі ідуць на ежу, медыцыну ці іншыя жыццёва важныя патрэбы.

Таксама прапануецца забараніць імпарт і экспарт пэўных тэхналогій і праграмнага забеспячэння, якія могуць выкарыстоўвацца ў вайсковых мэтах.

Упершыню нацыянальныя санкцыі Літвы былі прынятыя ў 2023 годзе, а ў красавіку 2025-га іх дзеянне было працягнута яшчэ на год. Акрамя таго, пастрожаныя правілы выдачы віз і дазволаў на жыхарства для грамадзян Расіі і Беларусі, а таксама абмежаваны іх пераход праз знешнія межы ЕС.

Чытайце таксама:

Трамп падоўжыў надзвычайны рэжым у дачыненні да Беларусі яшчэ на год

Еўрасаюз хоча ўвесці поўную забарону на закупку прадуктаў з расійскай нафты

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі

Каментары да артыкула