БЕЛ Ł РУС

Падчас катастрофы самалёта ў Індыі маглі загінуць больш за 310 чалавек

12.06.2025 / 19:29

Nashaniva.com

Газета The New Indian Express паведаміла, што пры крушэнні самалёта ў Індыі загінулі больш за 310 чалавек. Акрамя амаль усіх пасажыраў самалёта разам з экіпажам целы 75 чалавек нібыта знайшлі ў жылым комплексе, на які ўпаў самалёт.

На месцы катастрофы. Фота: AP Photo/Ajit Solanki

Агенцтва Reuters раней пісала, спасылаючыся на мясцовую паліцыю, што загінулі не менш за 290 чалавек.

Паводле звестак авіякампаніі Air India, на борце самалёта, які ўпаў сёння ў індыйскім горадзе Ахмедабад, знаходзіліся 242 пасажыры і члены экіпажа (10 бортправаднікоў і 2 пілоты). Сярод пасажыраў ужо ўстаноўленыя імёны 169 грамадзян Індыі, 53 грамадзян Вялікабрытаніі, 1 грамадзяніна Канады і 7 грамадзян Партугаліі. Адзін з пасажыраў цудам выжыў.

Чытайце таксама:

У Індыі разбіўся пасажырскі самалёт. На борце былі 242 чалавекі

Усе 242 чалавекі на борце Air India загінулі

Стала вядома, на якім месцы сядзеў пасажыр, які адзіны ацалеў у катастрофе самалёта ў Індыі

Каментары да артыкула