БЕЛ Ł РУС

На аўкцыёне прадаюць старадаўнюю сядзібу роду Мінейкаў

12.06.2025 / 20:54

Nashaniva.com

У вёсцы Дубнікі Астравецкага раёна на аўкцыёне прадаюць старую сядзібу Мінейкаў, пабудаваную яшчэ ў 1878 годзе. Будынак мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Фота: butb.by

Стартавая цана — усяго 1000 рублёў. Разам з галоўным двухпавярховым домам у продаж уключаныя адміністрацыйныя пабудовы, лазня-пральня і іншыя гаспадарчыя прыбудовы.

Фота: butb.by

Гэта месца мае гістарычную значнасць: у 1880 годзе тут спыняўся знакаміты польскі пісьменнік Генрык Сянкевіч і працаваў тут над раманам «Пан Воладыёўскі» са знакамітай Трылогіі.

У 1990-х гадах у будынку дзейнічаў дом для састарэлых і інвалідаў, але з 2005 года ён закрыты і ў таго часу пустуе.

Аўкцыён адбудзецца 14 ліпеня на электроннай платформе «БУТБ-Маёмасць». Падаць заяўку на ўдзел можна да 10 ліпеня, для гэтага трэба ўнесці задатак — 42 рублі.

Чытайце таксама:

З аўкцыёна зноў прадаюць гатэль каля стадыёна «Дынама», які так і не запрацаваў

У Гродне знеслі чарговы дом у гістарычным цэнтры. На грамадскім абмеркаванні інфармацыю пра знос утаілі ад людзей

У Радуні на аўкцыёне прадалі будынак старой ешывы

На Віцебшчыне прадаюць паштовую станцыю XIX стагоддзя

Каментары да артыкула