У Варшаве затрымалі беларуса, які знаходзіўся ў вышуку Інтэрпала
У Варшаве польская паліцыя затрымала 33-гадовага грамадзяніна Беларусі, які знаходзіўся ў міжнародным вышуку праз Інтэрпал за ўдзел у наркатычным бізнэсе.
Фота: policja.gov.pl
Мужчыну шукалі па «чырвонай ноце» Інтэрпала — гэта адзін з самых сур’ёзных узроўняў вышуку, які дазваляе арыштаваць падазраванага з наступнай экстрадыцыяй.
Затрыманне адбылося ў межах агульнанацыянальнай аперацыі па пошуку асобаў, што ўцякаюць ад правасуддзя. Супрацоўнікі крымінальнага аддзела варшаўскага раёна Воля вызначылі месцазнаходжанне беларуса ў раёне Прага-Поўдзень. У панядзелак раніцай мужчына быў затрыманы і дастаўлены ў пракуратуру для правядзення следчых дзеянняў.
Паводле інфармацыі следства, беларус быў членам арганізаванай злачыннай групы, якая займалася продажам наркотыкаў. У выпадку, калі яго экстрадуюць на радзіму, яму можа пагражаць да 20 гадоў зняволення.
Чытайце таксама:
З Беларусі ў Аўстрыю экстрадаваны злачынец, якога шукалі праз Інтэрпал
У Беларусь экстрадавалі кілера банды Марозава. Цяпер яго расстраляюць? А вось і не