БЕЛ Ł РУС

На ўзбярэжжа Турцыі выкінула дрон, падобны да ўкраінскага

12.06.2025 / 23:3

Nashaniva.com

На турэцкім узбярэжжы знайшлі беспілотнік, які, паводле мясцовых СМІ, нагадвае ўкраінскі дрон-камікадзэ, піша «Украінская праўда».

Фота: IHA

Інцыдэнт адбыўся 11 чэрвеня каля 12:30 на пляжы Узункум у раёне Шыле пад Стамбулам. Людзі заўважылі каля мора падазроны аб’ект, знешне падобны да дрона-камікадзэ, і паведамілі пра гэта берагавой ахове.

На месца прыехалі выратавальнікі, а пазней сапёры Вайскова-марскіх сіл Турцыі. Паводле мясцовага выдання Yeni Şafak, аб’ект выглядае як дрон украінскай вытворчасці, а яго ніжняя частка мае прыкметы выбуховага механізму.

Паходжанне дрона пакуль дакладна не ўстаноўлена, яго перадалі на экспертызу. Гэта не першы выпадак, калі з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну каля турэцкіх берагоў знаходзяць выбуховыя прылады.

Чытайце таксама:

«З 100 штурмавікоў у жывых засталіся толькі 8». Вагнеравец расказаў пра маштаб страт у баях на мяжы з Украінай

Кампанія Renault плануе пачаць вытворчасць дронаў ва Украіне

Чалы прааналізаваў дэталі ўкраінскай аперацыі «Павуцінне» і прыйшоў да нечаканай высновы

Каментары да артыкула