БЕЛ Ł РУС

У акупаваным Крыме гучалі шматлікія выбухі

13.06.2025 / 7:19

Nashaniva.com

У ноч на 13 чэрвеня ў акупаваным Крыме былі пралёты дронаў і гучалі выбухі, піша «Украінская праўда».

Пасля 3-й гадзіны ночы ў сацсетках з’явілася паведамленне, што Сімферопаль і раён нібыта знаходзяцца пад налётам беспілотнікаў

Паводле слоў мясцовых жыхароў, там было чуваць шматлікія выбухі і пралёт беспілотнікаў.

Акрамя таго, выбухі было чуваць у Еўпаторыі, Севастопалі, Бахчысарайскім раёне, Феадосіі, Алушце, Саках, Новафёдараўцы, Кача, Кіраўскім, Бахчысарайскіх раёнах.

У сацсетках адзначалі, што, паводле папярэдніх даных, дроны нібыта даляцелі да аэрадромаў «Сакі», «Гвардзейскае» і «Кіраўскае».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула