У ходзе ўдараў Ізраіля, меркавана, загінуў начальнік Генштаба арміі Ірана
Начальнік Генштаба Узброеных сіл Ірана Махамед Багеры, меркавана, загінуў у выніку ізраільскай атакі, паведаміла іранскае тэлебачанне.
Махамед Багеры. Фота: Wikimedia Commons
Часовым кіраўніком Генштаба Узброеных сіл Ірана прызначаны Хабібала Саяры, паведамляе Nournews.
Таксама Вярхоўны лідар Ірана прызначыў кіраўніком Корпуса вартавых іранскай рэвалюцыі генерала Ахмада Вахіды замест загінулага Хасэйна Саламі, паведамляе Nournews.
Чытайце таксама:
Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінуў кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі