БЕЛ Ł РУС

Сёння пройдуць выпускныя

13.06.2025 / 8:6

Nashaniva.com

Выпускныя вечары з уручэннем атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі, у тым ліку асобага ўзору з узнагароджаннем залатым або сярэбраным медалём, пройдуць на базе школ, піша БелТА.

У асобных выпадках мерапрыемства адбудзецца ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, установах культуры. Час пачатку выпускнога вечара, яго працягласць, а таксама месца правядзення вызначаюцца рашэннем кіраўніка ўстановы з удзелам бацькоўскага камітэта.

Міністэрства адукацыі рэкамендавала, каб свята максімальна было арганізавана сіламі педагогаў, выпускнікоў пры падтрымцы бацькоў. Чырвонай ніткай праз усе мерапрыемствы пройдзе тэма 80-годдзя Перамогі.

Усяго ў гэтым годзе выпускнікамі 11-х класаў сталі больш за 56 тысяч маладых людзей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула