Ізраіль стаў збіваць іранскія беспілотнікі
ВПС Ізраіля пачалі збіваць іранскія беспілотнікі па-за межамі краіны. Пра гэта паведамляе Times of Israel са спасылкай на вайскоўцаў.
Фота: Times of Israel
Раней раніцай Іран у адказ на начныя ізраільскія ўдары выпусціў больш за сто беспілотнікаў. Каб дасягнуць тэрыторыі Ізраіля, ім патрабуецца некалькі гадзін.
Сёння ноччу Ізраіль нанёс удар па Іране. Улады краіны заявілі, што атакавалі іранскую ядзерную праграму, і абвясцілі надзвычайнае становішча ў чаканні удараў з боку Тэгерана.