БЕЛ Ł РУС

У Хойніках жанчына рабіла сабе кактэйлі з віна, воцату і шчолачы. Усё скончылася трагедыяй

13.06.2025 / 11:32

Nashaniva.com

У сакавіку жыхарка Хойнікаў адчула сябе дрэнна на працы і выклікала хуткую дапамогу. Яе шпіталізавалі са скаргамі на моцныя болі ў жываце, дыхавіцу і сухасць у роце.

Спачатку дактары западозрылі захворванне брушной поласці, аднак праведзеныя абследаванні паказалі прыкметы цяжкіх хімічных пашкоджанняў стрававальнай сістэмы. Медыкі высветлілі, што ў пацыенткі былі эрозіі і язвы ў страваводзе, страўніку і дванаццаціперснай кішцы — характэрныя наступствы ўздзеяння агрэсіўных рэчываў.

Неўзабаве жанчына прызналася, што ўжывала небяспечную сумесь: яна самастойна змешвала кактэйлі з віна, воцатнай кіслаты і шчолачы. Гэтыя рэчывы выклікалі сур’ёзныя ўнутраныя апёкі

Нягледзячы на намаганні дактароў, выратаваць пацыентку не ўдалося — праз некалькі дзён яна памерла ў рэанімацыі.

Судова-медыцынская экспертыза пацвердзіла: прычынай смерці стаў хімічны апёк органаў, атрыманы незадоўга да шпіталізацыі. Эксперты ўсталявалі, што пашкоджанні адносяцца да катэгорыі цяжкіх і непасрэдна звязаныя з гібеллю жанчыны, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула