Праз некалькі тыдняў пасля сутак у ІЧУ памерла 66-гадовая жанчына з анкалогіяй. Яе затрымалі па вяртанні ў Беларусь
Вядома, што ў ізалятары жанчына захварэла на запаленне лёгкіх.
На пачатку года ў адным з пунктаў пропуску па вяртанні ў Беларусь за «падабайкі» ў сацсетках была затрыманая жанчына (яе даныя ёсць у праваабаронцаў), якая хварэла на анкалогію, піша «Вясна».
Да суда яе змясцілі ў ІЧУ Брэста. Праз тры дні ёй прызначылі штраф і вызвалілі.
Вядома, што ў ізалятары жанчына захварэла на запаленне лёгкіх.
Пасля вызвалення яна паехала дадому, дзе спачатку самастойна змагалася з хваробай. Праз тыдзень яе забралі ў лякарню. Амаль праз месяц жанчына памерла. Прычына — слабы імунітэт і запаленне лёгкіх.