БЕЛ Ł РУС

Авіякампаніі адмянілі рэйсы або змянілі маршруты з-за закрыцця паветраных прастораў на Блізкім Усходзе

13.06.2025 / 15:3

Nashaniva.com

Авіякампанія Emirates — найбуйнейшы перавозчык на Блізкім Усходзе — адмяніла рэйсы ў Ірак, Іярданію, Ліван і Іран, а таксама ў зваротным напрамку, піша Бі-бі-сі.

Сярод іншых найбуйнейшых кампаній рэгіёна, якія адмянілі рэйсы, Qatar Airways — нацыянальны авiяперавозчык Катара. Згодна з заявай авіякампаніі, Qatar Airways «часова адмяніла рэйсы ў Іран і Ірак з-за бягучай сітуацыі ў рэгіёне».

Рэйсы таксама адмянілі авіякампаніі з іншых рэгіёнаў, напрыклад, французская Air France, нямецкая Lufthansa і індыйская Air India.

Air India змяніла маршрут або адмяніла 16 рэйсаў паміж Індыяй і Лонданам, а таксама гарадамі ў Канадзе і ЗША «у сувязі з абвастрэннем сітуацыі ў Іране».

Авіякампанія таксама разгарнула некалькі самалётаў, якія набліжаліся да іранскай паветранай прасторы, калі Ізраіль пачаў атаку, піша AFP са спасылкай на партал Flight Aware.

Пра адмену і затрымкі рэйсаў таксама паведамілі ў аэрапортах Абу-Дабі і Дубая ў ААЭ.

Раней стала вядома, што Ізраіль, Іран, Ірак, Іарданія і Сірыя закрылі свае паветраныя прасторы пасля таго, як Ізраіль нанёс удары па ваенных і ядзерных аб’ектах у Іране.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула