БЕЛ Ł РУС

У Пінскім раёне знайшлі косці людзей — ёсць версія, што гэта салдаты Першай сусветнай вайны

13.06.2025 / 16:26

Nashaniva.com

Чалавечыя парэшткі знайшлі, калі распрацоўвалі пясчаны кар'ер.

Фота: Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз

У Пінскім раёне падчас земляных работ на пясчаным кар'еры знайшлі чалавечыя косткі. Брыгада будаўнікоў выявіла знаходку паблізу вёскі Дубае.

Фрагменты костак забралі і накіравалі ў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз для правядзення медыка-крыміналістычнай экспертызы.

Эксперт устанавіў, што касцяныя парэшткі належаць не менш як двум людзям, улічваючы наяўнасць фрагментаў двух чарапоў. Пахавалі іх больш за 80 гадоў таму.

Згодна са словамі мясцовых жыхароў, у перыяд Першай сусветнай вайны на гэтай тэрыторыі знаходзіўся нямецкі шпіталь.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула