Ізраільская ракета ўдарыла па рэзідэнцыі Вярхоўнага лідара Ірана Алі Сееда Хаменеі
Кажуць, што яго ўсярэдзіне не было, ён якраз звяртаўся са зваротам да нацыі.
У пачатку свайго звароту 86-гадовы іранскі Рахбар (так гучыць тытул Вярхоўнага кіраўніка Ірана) аятала Алі Сеед Хаменеі заявіў:
«Узброеныя сілы будуць дзейнічаць рашуча і зробяць гнюсны сіянісцкі рэжым няшчасным. Сіянісцкі рэжым не пазбегне гэтага злачынства мірна. Іранскі народ можа быць упэўнены — ён не пацерпіць няўдачу ў гэтай справе».
Мяркуецца, адразу пасля выступу Хаменеі Іран паспрабуе зрабіць магутную атаку на Ізраіль. Пра гэта апублікавала папярэджанне ізраільскае Камандаванне тылу.
Чытайце таксама:
Падчас ізраільскай атакі на Іран забілі камандзіра спецпадраздзялення «Кудс»
Нетаньяху ўвёў Іран у зман з дапамогай вяселля, а Трамп — сваімі заявамі
Ізраіль пачаў новую хвалю ўдараў па Іране