БЕЛ Ł РУС

У Латвіі забаранілі ездзіць у Беларусь дэпутатам і дзяржаўным службоўцам

13.06.2025 / 22:37

Nashaniva.com

13 чэрвеня Сейм Латвіі прыняў рашэнне забараніць сваім дэпутатам і дзяржаўным службоўцам, якія маюць доступ да дзяржаўнай таямніцы, наведваць Беларусь і Расію. Пра гэта паведаміла прэс-служба парламента краіны.

Фота ілюстрацыйнае

Пад забарону трапляе не толькі паездка непасрэдна ў гэтыя краіны, але і праезд праз іх тэрыторыю. Выключэнні магчымыя толькі ў выпадку службовай неабходнасці або пры наяўнасці спецыяльнага дазволу.

Парушэнне гэтага правіла можа мець сур’ёзныя наступствы — аж да звальнення з працы.

Раней у Латвіі ўжо прынялі папраўкі ў закон, які забараняе арганізацыю турыстычных паездак у Беларусь і Расію. У дакументах адзначалася, што такія падарожжы могуць ствараць пагрозу для бяспекі, здароўя і жыцця латвійскіх грамадзян.

Чытайце таксама:

Латвія разварочвае пасажырскія аўтобусы і вяртае іх у Беларусь. Вось у чым прычына

Улады Латвіі абавяжуць беларусаў паведамляць пра ўезд у краіну з тэрыторыі Шэнгенскай зоны

Латвія працягнула забарону на выдачу віз беларусам

Латвійскі парламент падтрымаў забарону на турыстычныя паездкі ў Беларусь

Каментары да артыкула