БЕЛ Ł РУС

МАГАТЭ: Надземная частка завода, дзе Іран узбагачаў уран, знішчаная

13.06.2025 / 22:58

Nashaniva.com

Надземная частка завода ў Натанзе ў правінцыі Ісфахан, дзе Іран узбагачаў уран, была знішчаная, як таксама і электраінфраструктура на аб'екце, заявіў кіраўнік МАГАТЭ Рафаэль Гросі, выступаючы на пасяджэнні ААН.

Момант удару супрацьбункернымі боепрыпасамі па ядзерных падземных аб'ектах у Натанзе. Скрыншот відэа

У сувязі са знешнім уздзеяннем унутры аб'ектаў у Натанзе ёсць радыелагічнае і хімічнае забруджанне, але не вельмі вялікае.

«Узровень радыяцыі за межамі аб'екта ў Натанзе застаўся нязменным. Тып радыеактыўнага забруджвання, які прысутнічае ўнутры аб'екта, у асноўным альфа-часціцы, можна кантраляваць з дапамогай адпаведных ахоўных мер», — сказаў Гросі.

Чытайце таксама:

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант

Паведамляецца пра выкід радыяцыі ў Натанзе ў Іране

Ізраільскія СМІ: ядзерны рэактар у іранскім Натанзе знішчаны дашчэнту

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана

Каментары да артыкула