Трамп і Зяленскі не сустрэнуцца на саміце НАТА праз рызыку сварак
Арганізатары саміту НАТА ў Гаазе старанна плануюць пратакол, каб не дапусціць канфліктаў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з іншымі лідарамі.
Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Ватыкане падчас развітання з Папам Францішкам. Фота: прэс-служба прэзідэнта Украіны / Getty Images
Узаемадзеянне паміж Трампам і прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім будзе абмежавана з-за рызыкі публічнай сваркі, піша The Telegraph.
Таксама не будзе ніякіх сустрэч Кантактнай групы па пытаннях абароны Украіны, якая каардынуе ваенную дапамогу Захаду Кіеву, або «кааліцыі ахвотных» — англа-французскай ініцыятывы па кантролі за спыненнем агню.
Саміт НАТА адбудзецца 24—25 чэрвеня 2025 года ў канферэнц-цэнтры World Forum у Гаазе.
Гэта будзе першы саміт НАТА ў Нідэрландах і адначасова першы пад старшынствам новага генеральнага сакратара Марка Рутэ.